Дзень роднай мовы

21.02.2023

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 

Не гледзячы на тое, што наш дзіцячы сад беларускамоўны мы таксама адзначалі дзень роднай мовы. Выхаванцы наведалі выстаўку ў Лебедзеўскай бібліятэцы, гулялі ў беларускія гульні, шмат размаўлялі на беларускай мове.