Мая Радзіма Беларусь

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

01.09.2023

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Прававое рэгуляванне, парадак выкарыстання і апісанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўцы (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер.

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узнімаецца або ўстанаўлiваецца:

на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – пастаянна, а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, – на час правядзення пасяджэнняў;
на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой, на марскіх суднах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, – у парадку, вызначаемым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
у памяшканнях для галасавання – у дні выбараў і рэферэндумаў;
у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;
на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
на марскіх суднах, суднах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
на спартыўных арэнах – у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў – пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
на іншых аб'ектах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з рашэннем Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы: “Рэспубліка Беларусь”.

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:

на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; у памяшканнях шэрага іншых дзяржаўных устаноў;
на пячацях і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д.;
на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якiя выдаюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь;
на пагранічных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М.Клімковіча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 


Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:

пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім прысягі; пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній; у час правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь з афіцыйнымі візітамі; пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кіраўнікамі замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў; пры правядзенні воінскіх рытуалаў – у адпаведнасці з агульнавоінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; пры афіцыйных цырымоніях у час спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі – у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцці Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры; пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь; у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі; грамадзянамi ў час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь трансліруецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі:

штодзень у пачатку i перад завяршэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні – у 6 гадзін і ў 24 гадзіны; у навагоднюю ноч – пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзіны. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь). Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афіцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання.

http://president.gov.by/by/simvolika_by/ 

свернуть

Картатэка беларускіх народных гульняў

КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ

ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ

БЯРОЗКА

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.

         Бярозка белая,

         Макаўка зялёная,

         Летам махнаценькая,

         3імой сучкаваценькая,

         Дзе яна стащь,

         Там i шуміць.

Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:

         Бярозка зялёненькая,

         Вясной вясёленькая,

         Сярод поля стаіць,

         Лicточкамі шуміць,

         Грыміць, гудзщь,

         Залатым вяночкам звініць.

Дзящчынка-бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак – яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi у бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» – дзяучынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правілы гульніхустачкі у тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла легка ix узяць.

ЛЯНОК

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:

– Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:

– Старым бабулькам воўны пасмачку, а прыгожым маладзічкам белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:

         А мы сеялі, сеялі лянок,

         Белы, слаўны кужалёк!

         Урадзіся, наш лянок!

         Урадзіся, кужалёк.

         Мы лянок ipвaлi, жалi,

         Абразалі, у полі слалі,

         У снапочкі збipалi.

         Урадзіся лянок

         Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

ПЛЯЦЕНЬ

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:

         Кругом бярозанькі ідзём,

         Каля яе ўсе плятнём.

         Плець-плець  пляцёна

         Кругом ствала абвядзёна.

                                  Уецца пляцень, пляцецца

                                  У поле, у лес валачэцца.

                                  Расплятайся, пляцень,

                                  Распляціся,

                                  Залаты вузельчык развяжыся.

Вядучы заблытвае карагод, пакуль не «запляце» пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:

         Сто дашкалят

         Усе у адзін рад,

         Разам звязаны стаяць.

            Пляцень, расплятайся,

            На бярозаньку завівайся.

Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.

Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.

ГРУШКА

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:

            Мы пасадзім грушку

            Усе, усе,

            Няхай наша грушка

             Расце, расце.

                         Вырасці ты, грушка,

                         Вось такой вышыні,

                         Распусціся, грушка,

                         Вось такой шырыні.

           Расці, расці, грушка,

           Ды у добры час.

           Патанцуй, Марылька,

           Паскачы для нас.

                          А ужо наша грушка

                          Распусцілася,

                          А наша Марылька

                          Зажурылася.

           А мы тую грушку

           Весяліць будзем.

           I з нашай Марылькай

           Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

ВУЗЕЛЬЧИК

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

               Іголка — шнырала,

               Увесь свет прыбрала,

               Прыбрала, абшыла,

               Сама голая хадзіла.

                            Тонкая ды долгая,

                            Аднавухая ды вострая.

                            А я тычу — натычу:

                            Носік стальны

                            Хвосцік ільняны!

Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

                Хивсцік ніцяны

                Цягну зa сабой.

                Праз палаьнo ён праходзщь,

                Канец сабе находзіць...

Правілы гульнi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1м); aпoшнi ў радзе ігрок, які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

А МЫ ПРОСА СЕЯЛI

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.

Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой – дзяучынкі.

Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:

– А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)

Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:

– А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!

– Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

– А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)

– А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

– Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)

– А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)

– А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)

– Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)

– А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)

– Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)

– Амы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)

– Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі. (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

Правілы гульнідзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.

АГАРОДНIК

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

– Хто там?

– Агароднік!

– За чым прыйшоў?

– За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

                  Зверху рэпа зялёная,

                  У сярэдзіне тоўстая,

                  К канцу вострая.

                  Хавае хвост пад сябе.

                  Хто да яе нi падыдзе,

                  Усялякі за вixop возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

МАКI-МАКАВАЧКI

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.

Карагод спявае песню:

                 Ой на гары мак, мак

                 На даліне так, так.

                 Макі-макі, маковачкі!

              Залатыя галовачкі!

Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:

– Ці паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:

– Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.

Карагод зноу ідзе з песняй:

               Ой на гары мак, мак

               На даліне так, так.

               Макі-маковачкі, маковачкі,

               Залатыя галовачкі!

Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:

– Цi паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:

– Толькі сею!

Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:

– Hi ўзышоў мак?

Гаспадар адказвае:

– Толькі што ўзышоў – вось такі! – i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.

Наступны раз у яго запытваюць:

– Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:

– Зацвіў, – i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.

Потым карагод пытаецца:

– Цi адцвіў мак?

Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:

– Адцвіў!

Пасля пecнi – новае пытанне:

– Цi паспеў мак?

Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:

           Ой на гары мак, мак

           На даліне так, так.

           Макі-макі, маковачкі,

           Залатыя галовачкі!

           Будзем трэсці мак!

           Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.

Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы)

СОНЦА I МЕСЯЦ

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць каардынацыю i ўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.

         Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i ме­сяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца цугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго.

         Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix:

        Горкай, горкай, горачкай

        Ішоў малы Ягорачка,

        Ваўкоў не баяўся,

         Страхаў не пужаўся.

                         Горкай, горкай, горачкай

                         Ішоў наш Ягорачка.

                         Ішоу ён лугам,

                         Вёў дзяцей кругам.

         Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:

— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:

—  Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау. Так дзеці праходзяць з песняй праз ва­роты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты» — у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сон­ца i месяца або ў рад, або цугам - адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца.

         Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.

Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:

—  Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.

А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:

—  Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!

Пасля гэтага дзеці-сонцы утвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.

         Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.                                                                                 

КУРНАЦIНА

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць спрыт і дакладнасць рухаў, узгодненасць дзеянняў, увагу.

         Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад i спяваюць:

             Вышай, ніжай, Курнаціца,

             Набок шапка-вушаціна.

         Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоувае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяучынкі хусткі. Хто не выканае загад, ці выканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэ­тага дзеці рухаюцца далей, а  важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняць pyкi угору!». У канцы гульні дзеці выкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).

         Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў.

Маўчанка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць уменне валодаць сабой, выхоўваць вытрымку.

         Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць:

                   Пярвенчыкі, чарвенчыкі,

                   Зазвінелі бубенчыкі

                   Па свежай расе,

                   Па чужой паласе,

                   Там, кубкі, арэшкі,

                   Цукеркі, мядок,

                    — Маучок!

         На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.

         Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.

Адгадай, чый галасок

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

         Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

                   Сталі у круг, i — раз! два! тры!

                   Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

                     А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

                      Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.

         Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.    

        Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

Заінька

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:

                             Заінька бялюсенькі,

                             Заінька шарусенькі!

                             Праскачы ў дзірачку

                             Ды не пaбi спіначку!

         На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.

          Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:

                              Заінька, павярніся,

                              Шэранькі, павярніся

                              Tyпнi ножкай, паскачы

                              Ды ў далоні запляшчы!

         Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:

         Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

Іванка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

         Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

                          А дзе той Іванка, (3 разы)

                          Што ўстае спазаранку.

                          Ен спрытны, працавіты

                          Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

                          Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

         Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

         Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)

         Кругом пакружуся (кружыцца)

         Усім людзям пакажуся   (выконвае танцавальныя pyxi).

         Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:

         Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

          Толькі Марыльку з сабой забяры.

         Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.

         Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

         Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

Гульні вялікай рухомасці

Шэры кот

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі

         Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

                               Раз, два, тры, чатыры

                               Ката грамаце вучылі:

                               Не чытаць, не пісаць,

                               А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

—  Ёсць мышы у стозе?

—  Ёсць!

— Баяцца ката?

—  Не!

— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

         Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

Купец

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу па кругу. Выхоўваць пачуццё адказнасці, сяброўскія адносіны дзяцей адзін да аднаго.                         

         Aпicaннe гульні: усе дзеці дзеляцца на пары i садзяцца  так, каб утварыць два кругі. Спераду сядзяць дзеці-дзеткі, а за iмi дзеці-мамы. Адно дзіця-мама застаецца без пары.

Гэта маці-купец. Яна ходзіць у сярэдзіне круга i па чарзе звяртаецца да кожнай маці:

—  Маці, прадай дзетку!

—  Не, дзетка не прадаецца, ідзі далей!

Так працягваецца да таго часу, пакуль якая-небудзь маці не адкажа:

—  А якая ж твая плата?

—  На бабу лапату!

Пасля гэтых слоў маці пакідае сваю дзетку i бяжыць вакол дзяцей. Яна стараецца хутчэй дабегчы да пакінутай дзеткі Калі яе месца раней зойме маці-купец, то яна замяняе купца у крузе.

         Правілы гульні:  нельга перабягаць цераз круг, стараючыся хутчэй дабегчы да пакшутай дзеткі.

Гарлачык

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.

         Aпicaннe гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэ­та «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

—  Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:

                         За «гарлачык» гэты

                            Дай нам зусім крышку:

                            Каб ніколі не хварэць

                             —  Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

         Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.

Замарожаныя

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп i напрамак. Выхоўваць смеласць, сумленнасць. Aпicaннe гульні: па лічылцы:

                              Дзед Мароз, Дзед Мароз

                              Бабу снежную прынёс,

                              Баба, баба, снегавуха,

                              Не хапай мяне за вуха!—

         Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імi i імкнецца дакрануцца да аднаго з дзяцей рукой, замарозіць яго. Замарожаны пaвiнен спыніцца i расставіць pyкi у бaкi. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню спачатку.

         Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi у бaкi i не рухацца.

Спрытны Верабей

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі; уменні хутка  арыентавацца у навакольным. Развіваць спрыт.

         Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 2 м. Каб яго можна было бачыць здалёк, у сярэдзіну яго ставяць флажок. На адлегласці 10 — 15 м ад круга дзеці строяцца ў шарэнгу. Па лічылцы:

                   Скакаў верабей на сцяне;

                   Зламаў ножку — цяжка мне!

                   Вераб´іха скача

                   Ды па ножцы плача.

                   Верабей, верабей,

                   Не дзяўбі канапель:

                   Hi мaix, нi свaix,

                   Hi суседзяў мaix!

                   Адгукніся, верабей,

                   Вылятай у круг хутчэй!—

         дзеці выбіраюць вераб'я i разбягаюцца па пляцоўцы, а той, каму выпала быць вераб'ём, ловіць ix. Каго верабей зловіць, той дапамагае яму лавіць астатнix дзяцей. Тыя, каго ловяць, могуць адпачыць, калі схаваюцца ў круг, але за-трымлівацца там доўга нельга. Гульня заканчваецца, калі ўсе дзеці будуць злоўлены.

         Правілы  гульні: дзеці не павінны, калі выбегуць з кру­га, зноў тут жа вяртацца назад; заставацца ў крузе можна не больш чым адну мінуту.                 

Блін гарыць

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, смеласць, спрыт. Выхоўваць пачуццё калектывізму, сумленнасць.

         Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, назначаецца лавец. Выхавальнік чэрціць на зямлі круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы cпiнoй да круга на адлегласці 1,5 м, гаворыць словы: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становщца вядучым, гульня працягваецца.

         Правілы гульні:  вядучы павінен пляміць дзяцей, якія знаходзяцца са знадворнага боку круга.

Змяя

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць рухаў.

         Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў калону па аднаму (адзін за адным) i бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — змяя; першы ў калоне — галава, aпoшнi — хвост.

         Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яе уцякае. Галава, што злавіла хвост, пераходзіць у канец калоны, i гульня паўтараецца зноў.

         Правілы гульні: дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся у гульні, яны прайгралі i выходзяць з калоны.

Дзядуля-ражок

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:

—  Хто мяне бaiцa?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

—  Ніхто!

         Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:

                         Дзядуля-ражок,

                            З'еў чужы піражок!

         Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

         Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

         Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

Фарбы

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

         Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

         Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.

Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:

—  Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

— Хто тут?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоу?

—  Па фарбу?

—  Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—  Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:

—  Такой фарбы у нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:

                        Пайдзі за сіненькі лясок,

                        Знайдзі ciнi чабаток.

                        Панасі, панасі

                        I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

—  Стук-стук!                              

—  Хто там?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоў?

—  Па фарбу!

—  Па якую?

—  Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

— Есць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

         Правілы гульнідзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

Каршун

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага перамяшчэння шарэнгай, мяняючы напрамак, выхоўваць смеласць, спрыт.

         Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць каршуна i квактуху. Усе астатнія дзеці — кураняты.

Каршун ідзе на самы канец пляцоўкі — там будзе яго дом i агарод.

Квактуха з куранятамі ідзе на другі канец пляцоўкі— там будзе ix дом. Каршун у cвaiм доме садзіцца i шые мяшочак. Квактуха гаворыць куранятам:

—  Дзеткі, паглядзіце, што там каршун робіць?

Кураняты:

—  Мяшочак шые.

Квактуха:

— Пойдзем да яго спытаем, на што гэта ён мяшочак шые.

Усе ідуць шарэнгай адзін за адным да дома каршуна. Квактуха пытаецца:

—  Каршун! На што ты мяшочак шыеш?

—  Tвaix дзетак лавіць.

Квактуха:   -

—  За што, чаму так?

Каршун:

— Каб у мой агарод не лазілі.

 Квактуха:

—  А што яны у цябе ў агародзе зрабілі?

 Каршун:

                  Твае дзеці гарох падзяублі,

                  Капусту паламалі,

                  Рэпку павыдзіралі,

                  Усе мае грады патапталі!

Каршун ускоквае, махае крыламі i кідаецца на куранят. Квактуха не падпускае каршуна да куранят — выстауляе рукі ўперад, адганяе яго, а сама крычыць: «Кыш! Кыш! Кыш!»

Злоўленых куранят каршун адводзіць да сябе у дом. Гульня  працягваецца да таго часу, пакуль каршун не зловіць 6 — 7 куранят.

Тады квактуха з астатнімі куранятамі ідзе да каршуна вызваляць cвaix дзяцей.

Квактуха гаворыць:

—  Каршун, адпусці мaix дзіцянятак!

 Каршун пытаецца:

—  А не будуць яны зноў у мой агарод лазіць — гарох дзяўбці, капусту ламаць, рэпку выдзіраць, градкі таптаць?

Квактуха адказвае:

—  Больш не будуць!

 Каршун гаворыць:

—  Калі не будуць, тады адпушчу. Толькі няхай гэтае кураня мне кашулю пашые.

Кураня паказвае рукамі, як кашулю шыюць: кроіць нажніцамі, зацягвае нітку у іголку, шые i аддае кашулю каршуну. Такім чынам каршун прыдумвае работу для кожнага кураняці, якіх злавіў, i адпускае ix.

         Правілы гульні: каршун ловіць толькі самае апошняе кураня, выхопліваць куранят з сярэдзіны шарэнгі не дазваляецца.

Гаспадыня i кот

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.

         Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.

Маці гаворыць:

—  Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!

Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:

—  Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за  рукі, дачка   таксама   бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.

Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.

—  Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.

Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i  скажа:

—  У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!

Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката.    Бегаюць ды прыгаворваюць:

—  Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!

Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.

Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.

Пачаў прасіцца:

—  Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:

—  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.

—  Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:

                Першы раз даруецца, 

                Друп — забараняецца!

I разбегліся усе хто куды.

         Правілы гульні:  дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.

Хворы Верабей

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць  адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.

         Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:

—  Ці дома верабей?

—  Дома.

—  Што ён робщь?

—  Хворы ляжыць.

—  Што яму баліць?

—  Плечыкі.

—  Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

—  Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:

—Ці дома верабей?

— Дома.

—  Што ён робіць?

—  Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

         Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

         Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

Мяч у доміку

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у цэль. Развіваць хуткасць рэакцыі, трапнасць, вакамер.

         Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў рад на адлегласці кроку адзін ад аднаго. Кожнае дзіця чэрціць сабе маленькi кружок i прысядае перад iм. Апошні ў радзе коціць  мяч. Як толькі ён закоціцца ў які-небудзь кружок i спыніцца там, усе бягуць, а гаспадар кружка бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. У каго трапіць мяч — таму ачко. Калі мяч тpaпiў у iгpaкa тры разы, ён выбывае з гульні, а ўсе астатнія гуляюць.    

         Правілы гульні: дзіця павінна кідаць мяч толькі са свайго кружка; дзеці разбягаюцца тады, калі мяч тpaпiў у чыйсці кружок. Каціць мяч дзеці павінны лёгкім штуршком.

Два агні

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва уменні хутка кідаць i лавіць мяч дзвюма pyкaмi. Развіваць спрыт, арыенціроўку, умець разлічыць сілу кідка i адлегласць.

         Aпicaннe гульні: на пляцоўцы чэрцяцца дзве паралельныя лініі даўжынёй 10— 12 м, якія утвараюць калідор шырынёй 4 — 5 м. Усе, хто гуляе, дзеляцца на дзве роўныя па колькасці групы i становяцца з абодвух бакоў калідора за лініяй, тварам адзін да аднаго (утвараючы дзве шарэнгі). Назначаюцца два водзячыя, aгнi — па аднаму з кожнай групы. Агні знаходзяцца ў калідоры (паміж шарэнгамі). Дзеці, якія стаяць у шарэнгах, перакідваюць мяч адзін ад­наму праз калідор. Aгнi перамяшчаюцца па ўсяму калідору i стараюцца злавіць яго. Калі зловяць, то iгpoк, што кiнуў мяч, выбывае з гульні — ён згарэў.

         Правілы гульні: дзеці-агні павінны перамяшчацца толькі па калідоры i iмкнуццa злавіць кінуты мяч.

Свінка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.

         Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:

—  Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляука! Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку _з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

         Правілы гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.

Казіны рог

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні адбіваць пусты драўляны шар, не прапускаючы яго цераз рысу-мяжу. Развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, спрыт.

         Апісанне гульні: дзве каманды дзяцей знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной. У кожнага ў руках пал­ка. Адна з каманд кідае i коціць драўляны шар у бок процілеглай каманды, тыя адбіваюць яго назад ці ловяць на сваей мяжы-рысе i вяртаюць першай камандзе.

Калі шар пералящць цераз мяжу-рысу, каманда, што ахоўвае яе, адыходзіць да таго месца, куды закаціўся шар. Тады пра яе гавораць:

—  Загналі у казіны рог!

Каманда-пераможца атрымлівае ацэнку, i гульня пра­цягваецца.

         Правілы гульнішар дазваляецца каціць толькі па зямлі.

Гарачае месца

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутaмi, развіваць спрыт, вынослівасць.

         Aпicaннe гульні: на зямлі абазначаюць рысай «гарачае месца». 3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. ён становіцца на некаторай адлегласці ад гарачага месца i ахоў­вае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той становщца яго памочнікам, i яны разам ловяць астатніх. 3 павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца становіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Хто трапіць туды, можа адпачыць там нека-торы час, але затым зноў павінен выбегчы i паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.

         Правілы гульні: iгpoк, які тpaпiy ў гарачае месца, адпачывае там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленым лічыцца той, да каго водзячы дакрануўся рукой.

Лыка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні пераадольваць перашкоду, пераступаючы ці пераскокваючы цераз яе. Выхоўваць смеласць, спрыт.

         Aпicaннe гульні: двое дзяцей садзяцца на зямлю i ўпiраюцца ступнямі ног. іншыя дзеці павінны прайсці, пера­ступаючы цераз ix ногі.

В a ўcix пытаюцца:                                                 

—  Куды ідзеш?

—  Па лыка!

—  Ну ідзі!

Пасля таго як усе дзеці пройдуць па лыка, яны павінны, вяртаючыся назад, прабегчы паміж лаўцамі, якія сядзяць на кукішках, тыя ловяць дзяцей, не зыходзячы з месца. Злоўленыя дзеці атрымліваюць штрафное ачко.

         Правілы гульні: дзеці-лаўцы павінны паспець запляміць прабягаючых паміж iмi дзяцей.

Пераскоч гару

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва уменні з разбегу пераскокваць перашкоду, выхоўваць смеласць.

         Апісанне гульні: тыя, хто гуляюць, кладуць слупком шапкі. Затым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць праз ix, стараючыся не зачапіць ix нагамi. Калі хто-небудзь зачэпіць шапку, яму трэба прапаўзці праз строй. Усе становяцца адзін за адным, шырока расставіўшы ногі, a вiнaвaты паўзе ў ix пад нaгaмi.

         Правілы гульні: скакаць трэба так, каб не зачапіць складзеныя слупком шапкі, калі iгpoк тры разы зачэпіць шапку, ён выходзіць з гульні.

Каза

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкру­тамі на абмежаванай плошчы. Выхоўваць смеласць, настойлівасць.

         Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць тэта так: шырока расстауляюць нori i, нахіліўшыся, пракідваюць паміж iмi кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць козы. Дзеці прывязваюць да слупка вяроўку даужынёй 1,5—2 м i даюць пастуху канец вяроўкі у рукі.  На такой адлегласці ад слупка ён павінен знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка свае палачкі, якія называюцца ко­замі.

         Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, iмкнyчыся схапіць палачку, а пастух стараецца перашкодзщь гэтаму. Калі дзецям удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе iгpaкi шырока расстаўляюць нoгi, а пастух на карачках павінен прапаузці праз расстаўленыя вароты.

         Правілы гульні: дзіця-пастух не падпускае дзяцей да слупка, каля якога складзены палачкі, ён можа дакрануцца (запляміць) іграка рукой, пасля чаго той выбывае з гульні.

Спрытнякі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача:  развіваць спрыт,  хуткасць,  каардынацыю рухау, выхоўваць смеласць, пачуццё адказнасці за таварыша.

         Апісанне гульні: дзеці становяцца ў круг пapaмi тварам да цэнтра — адзін спераду, другі— ззаду. Пярэдні iгpoк расстаўляе pyкi у бaкi, задні трымаецца за пярэдняга. Назначаецца водзячы, які знаходзіцца ў цэнтры круга. Ен падбягае то да адной, то да другой пары, стараючыся схапіць задняга iгpaкa, пярэдні iгpoк загароджвае яго рукaмi i ўвесь час паварочваецца тварам да водзячага. Калі апошняму ўдаецца ўхашцца за задняга iгpaкa, то пярэдні становіцца водзячым, а задні аказваецца спераду i ахоўвае свайго таварыша.

         Правілы гульні: водзячы не павінен хапацца за пярэдняга iгpaкa i ўжываць сілу, а неабходна толькі дакрануцца да iгpaкa, якi стаіць ззаду.

Вартаўнік

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

         Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

         Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

Свабоднае месца

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

         Апісанне гyльнi: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз — два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.

         Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.

 

Браднік

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

         Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

         Правілы гульні: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

Вілюшкі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў, выхоўваць смеласць.

         Апісанне гульні: дзеці строяцца ў шарэнгу, бяруцца за pyкi i ўтвараюць ланцуг. Больш дужае дзщя-важак, што стаіць у пачатку рада, пачынае бегчы i цягне за сабой іншых. Пры гэтым яно нечакана бяжыць то у адзін, то ў другі бок. Такія ж хуткія i крутыя павароты павінны рабіць i іншыя. Многім, асабліва тым, хто знаходзіцца далей ад важака, рабіць гэта цяжка, яны падаюць i выходзяць з ланцуга, а гульня працягваецца далей. Пераможцамі  лічацца тыя дзеці, якія на працягу трох мінут утрымлівалі раўнавагу.

         Правілы гульні:   iгpoк,  па   вiнe    якога    разарваўся    лан­цуг, выбывае з гульні.

Паляўнічы

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, назіральнасць, смеласць, сумленнасць.

         Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць паляўнічага i двух-трох сабак. Усе астатнія — зайцы. Зайцы хаваюцца за кустамі, у ямах i іншых месцах. Выходзіць па­ляўнічы i крычьщь: «Бах! Бах!» Сабакі бягуць ва ўсе бакі, знаходзяць зайцаў i выганяюць ix на адкрытае месца. Кожнага з дзяцей-зайцаў паляўнічы павінен сустрэць словамі: «Бах! Бах!» інакш яны схаваюцца i ix трэба будзе шукаць зноў. Зайцы, знойдзеныя паляўнічым, павінны выйсці з гульні. Пераможцамі лічацца тыя зайцы, якіх паляўнічы на працягу 5 мінут не знайшоў.

         Правілы гульні: дзеці-сабакі павінны шукаць дзяцей-зайцаў толькі пасля сігналу паляўнічага: «Бах! Бах!»

Паляванне на лісаў

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

         Aпicaннe гульні: Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лicшто у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

         Правілы гульні: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін лісПаляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.

Калім-бам-ба

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць сілу, спрыт, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў на­вакольным.

         Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін супраць другога, утвараючы дзве шарэнгі. Дзеці кожнай шарэнгі бяруц­ца за pyкi, i паміж імі ідзе гаворка:

— Калім-бам-ба .  

 — На што слуга?

—  Прышыць рукавы.

—  На чые бакі?

—  Пятае, дзесятае (імя) сюды.

         Названае дзіця бяжыць да дзяцей другой шарэнгі i спрабуе разарваць яе. Калі дзіця зможа разарваць счэпленыя pyкi, то вядзе ў сваю шарэнгу аднаго з iгpaкoy каманды праціўніка. Калі не разарве, застаецца ў шарэнзе праціўніка.

Пераможцай лічыцца тая каманда, у якой у канцы гульні будзе найбольшая колькасць дзяцей.            

         Правілы гульні: названае дзіця павінна разарваць счэпленыя pyкi дзяцей другой шарэнгі, якія не маюць права пры набліжэнні iгpaкa раздымаць ix.

Метка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал, выхоўваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: дзеці дзеляцца на дзве групы i стано­вяцца на адлегласці 25 м адна ад адной. Пасярэдзіне паміж гpynaмi ставіцца слупок, які называецца меткай. Затым адна група выклікае каго-небудзь з дзяцей другой групы. Выкліканае дзіця імкнецца забегчы за метку, а яго ловяць усе дзеці процілеглай групы. Калі яно паспявае за­бегчы за метку, то застаецца ў сваей групе, калі не, то пераходзіць у процілеглую групу. Так гуляюць да таго часу, пакуль не зловяць ycix iгpaкoў з процілеглай групы, за выключэннем аднаго. Гэтаму апошняму завязваюць вочыь i ён ідзе да процілеглай групы з распасцёртымі рукамі колькі дзяцей захопіць pyкaмi, столькі i павядзе на свой бок.   Цяпер   усе   захопленыя  ловяць  дзяцей   процілеглай

групы.

         Правілы гульні: выкліканае дзіця павінна паспець дабегчы да слупка i стаць за iм.

Рэшата

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.

         Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. ён зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, i імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.

         Правілы гульні: калі irpoк не паспее схавацца за пал­кай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

Фігуры

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал. Развіваць вынослівасць.

         Aпicaннe гульні. усе дзеці стаяць у крузе i круцяцца. Убаку стаяць воук i маці.

         Пасля слоў маці: «На месцы, фігура, замры!»—irpaкi заміраюць у любой позе. Тады воук выбipae фігуру, якая яму падабаецца, вядзе яе да маці i пытаецца, колькі яна каштуе. Маці гаворыць: «Два рублі». Воук два разы б'е далоняй па далоні маці, фігура у гэты час уцякае. Воўк яе ловіць. Kaлi зловіць, то гэта дзіця становіцца ваўком.

         Правілы гульні: дзіця-воўк ловіць дзіця-фігуру толькі тады, калі маці «выплаціць» за яго грошы.

Каноплі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.

         Aпicaннe гульні: ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i  пачынае з імі дыялог:

—  Прыходзь да мяне каноплі палоць.

—  Не хачу!

 —  А кашу есці?

—  Хоць зараз!

—  Ах ты, гультай!—i ў гэты жа  час  бяжьщь  у  любы канец шарэнгі. Адначасова i irpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, a irpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.

         Правілы гульні: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспа­дар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.

Мурашачка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу са зменай напрамку. Развіваць вынослівасць, смеласць.

 На пляцоўцы дзеці рысуюць на зямлі круг, які называецца маткаю. Каб круг бачыць здалёк, у яго кладуць шап­ку або які-небудзь прадмет. Далей у іншым месцы дзеці становяцца або садзяцца так, каб утварыць круг. Па лічылцы:

                        Мурашачка, букашачка,

                        Няверная кукушачка.

                        Заяц, месяц, дзе быу?

— У лесе.

 —  А што paбiў?

—  Сена кaciў.

—  Чым жа накрыў?

—  Скаварадою.

—  Хто ўкраў?

—  Турнас —

         дзеці выбіраюць Турнаса i разбягаюцца. Той, хто стаў Турнасам, ловіць ix. Каго ён зловіць, той памагае яму лавіць acтaтнix. Heйкi час можна адпачыць, калі схавацца у круг, але доўга затрымлівацца там нельга. Як толькі ўсе дзеці будуць злоўлены Турнасам i яго памочнікамі, гульню паўтараюць спачатку.

         Правілы гульні: уцякаючы ад лаўца, дзеці могуць схавацца ў круг i адпачыць там; злоўлены irpoк дапамагае лаўцу лавіць астатніх.  

Гуж

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы напрамак i тэмп. Развіваць вынослівасць, спрыт.

         Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца на пляцоўцы. Двое з ix становяцца ў круг, астатнія за iм. Адзін з irpaкoy, што стаіць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж». Гэты irpoк выбягае з круга i пачынае лавіць іншых. Усе дзеці уцякаюць. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг, замяняе лаўца. У іншым выпадку ён застаецца на сваім месцы i бегае за дзецьмі, пакуль не зловіць i не паставіць каго-небудзь на свае месца.

         Правілы гульні: па сігналу «гуж» дзеці ўцякаюць, a irрок-гуж ловіць ix. Калі на працягу трох мінут ігрок-гуж не зловіць нікога з дзяцей, на дапамогу яму прыходзщь irpoк, які заставаўся ў крузе.

У зайца

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць уменне хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца ў цесны кружочак. Адзін з хлопчыкаў, больш спрытны, становіцца пасярэдзіне i, паказваючы на кожнага таварыша, чытае па слову:

Мурашка, букашка,

 Сонца, месяц...

—  Дзе ты быў?     

—  У балоце.

—  Што paбiў?

—  Траву жаў.

—  Дзе падзеў?

—  Пад калодай.

—  Хто ўкраў?

—  Заяц.

—  Хто злавіў?

—  Хорт.

         Пры апошнім слове ўсе «зайцы» разбягаюцца. «Зай­цам» вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача хорта — злавіць ycix «зайцаў», якія ўця­каюць ад хорта ва ўмоўленае месца.

         Правілы гульні : хорт не пaвiнeн лавіць «зайцаў» на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца. Зайцы -таксама не павінны бегаць паблізу ад яго.

Шчупак

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.

         Апісанне гульні: дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе i aдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок i iмкнeццa схапіць са-мага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

         Правілы гульні: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.

Садзі лянок!

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць каардынацыю рухаў, хуткасць, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.

         Aпicaннe гульні: перад пачаткам гульні дзеці выбіpaюць вядучага. Затым на зямлі рысуюць кружкі — «гнёзды, якix пaвiннa быць на 2 — 3 менш чым irpaкoў. Усе стано­вяцца ў агульны круг i бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па кругу i робіць розныя pyxi: прысядае, падскоквае i г. д. Дзеці, не разнімаючы рук, павінны паўтараць яго дзеянні. Нечакана вядучы камандуе «Садзі лянок!» Кожны імкнецца заняць «гняздо». Той, хто яго не зойме, лічыцца пасаджаным, i яго садзяць у гняздо, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паутараецца.

         Правілы гульні: вядучы павшен падаваць каманду «Садзі лянок!» у той момант, калі дзеці зацікаўлены выконваннем разнастайных рухаў.

У палачку-булавачку

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, дакладнасць i каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: дзеці мераюцца на палачцы: адзін абхоплівае яе рукою знізу, наступны шчыльна над iм i г. д. Калі ўсе возьмуцца за палачку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, першы хлопчык прымае руку знізу i абхоплівае яшчэ вышэй. Toe ж робяць i іншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «icцi ў поле». Гэта — палявы. Адзін з irpaкoў кідае далека па пляцоўцы палачку, па якую ён павінен бегчы i прынесцi «да агню»— звычайна да таго месца, адкуль палку кiдалі.  Пакуль палявы бегае за палачкай, астатнія павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палачку «да агню», гаворыць:

          Палачка-булавачка дамоў прыйшла,

         Дома нікога не знайшла.

         Каго першага знойдзе,

         Той за палачкай пойдзе!

         Пасля гэтых слоў ён падкідвае палачку i ідзе шукаць дзяцей, якія схаваліся, а тыя імкнуцца ўлучыць момант, схапіць палачку i «адстукацца». Калі iм гэта ўдаецца, па­лявы зноў ідзе «у поле», а астатнія хаваюцца. Каліж паля­вы заўважьщь каго-небудзь раней i сам адстукаецца, тады «у поле» ідзе знойдзёны iм хлопчык ці дзяучынка.  

         Правілы гульні: палявы не павінен увесь час знаходзіццца каля палачкі, калі з ліку irpaкoў, якія схаваліся, адстукаўся хто-небудзь адзін, палявы зноў ідзе «у поле».

 

Штандар, стой!

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі лоўлі мяча, уменне пападаць iм ва ўцекачоў, выпрацоўваць дакладнасць рухау.

         Aпicaннe гульні: адзін бярэ мяч — ён штандар. Усе астатнія стаяць вакол. ігрок з мячом падкідвае мяч з воклічам: «Валя, табе!» Валя ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Усе спыняюцца. Валя кідае мяч, імкнучыся трапіць iм у каго-небудзь. Калі трапіць, той ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Калі irpoк не трапіць мячом нi у кога, яму залічваюць штрафное ачко.

         Гульня ідзе да пяць ачкоў.

         Правілы гульні: названы irpoк павінен злавіць мяч i трапіць iм у аднаго з дзяцей, якія ўцякаюць.

Падсечка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, paзвіваць вакамер, пачуццё прасторы.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць вядучага — рыбака, ямі прысядае i кладзе перад сабой мяч. Астатнія становяцца паўкругам каля мяча. Рыбак гаворыць некалькі разоў:

— Клюе, клюе, клюе... i нечакана называе імя аднаго з дзяцей.

Усе ўцякаюць, а той, каго ён назваў, павінен схапіць мяч i кінуць у каго-небудзь з ігракоў. Калі трапіць (падсячэ), падсечаны выбывае з гульні, а калі не трапіць—выбывае з гульні сам.

Апошні irpoк падкідвае мяч уверх i ўцякае. Рыбак павінен злавіць мяч i трапіць iм ва ўцекача.

         Правілы гульні: названае дзіця павінна кідаць мяч ва ўцекачоў i не адыходзіць ад рыбака.

Паляўнічыя i арол

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць трапнасць i дакладнасць удару, ва­камер, хуткасць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: усе дзеці—паляўнічыя. 3 дапамогай жараб'ёўкі выбіраюць вядучага — арла, яны адвольна перамяшчаюцца на пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, i імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ударыць мячом у cпiнy ці па нагах арла. Але падыходзіць да арла бліжэй, чым пяць-шэсць крокаў, не дазваляецца. Калі  арол набліжаецца да паляўнічага, у якога мяч, той уця­кае або аддае мяч іншаму. Калі арол зловіць мяч на ляту, ён кідае яго за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па вiнe якога мяч быў злоўлены арлом. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць арла, мяняецца з iм ролямі.

         Правілы гульні: арол можа адабраць мяч у паляўнічага, дакрануўшыся да яго рукой.

Паспей адбіць

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні лавіць мяч на ляту i трапляць iм ва ўцекача. Развіваць дакладнасць рухаў, хут­касць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: усе дзеці рысуюць кpyгi i бяруць лапаткі ракеткі). Адзін з ix застаецца без круга — гэта водзячы. ён падкідвае мяч, а дзеці адбіваюць яго, імкнучыся пры гэтым не выйсці са свайго круга, таму што водзячы можа заняць яго круг. Хто застаўся без круга, становіцца водзячым, кідае мяч, i гульня працягваецца.

         Правілы гульні:  мяч павінен адбіваць той irpoк, над кругам якога ён пралятае.

Мянькі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць хуткасць рэакцый, смеласць, спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў.

         Aпicaннe гульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат, які называюць «ракой». У цэнтры квадрата i ўздоўж кожнай бакавой лініі рысуюць кругі — «ямкі» дыяметрам 1—1,5 м i выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці — рыбы. Рыбакі, узяўшыся за pyкi, ловяць рыб, якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў яме можа толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму, тая, што там зна­ходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб.

Гульня заканчваецца, калі рыбакі пераловяць ycix рыб. Пяць рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі. Яны i з'яуляюцца пераможцамі гульні.

         Правілы гульні: рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі замкнуць pyкi вакол яе.

Жартаўнік

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, ва уменні дзейнічаць хутка i дакладна. Развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.

         Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 10—20 м (у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў). Затым iгpaкi дзеляцца на дзве каманды: жартаўнікі i палахлівыя.

         Палахлівыя ў адвольным парадку перамяшчаюцца ўнутры круга, жартаўнікі (у аднаго з ix схаваны невялікі мяч) ходзяць вакол ix i час ад часу замахваюцца быццам для кідка. Ігрок з мячом у зручны момант кідае мяч у аднаго з палахлівых. Той, у каго трапіць мяч, выбывае, i гульня пачынаецца спачатку. Пасля трох промахаў каман­ды мяняюцца ролямі. Калі тры разы прамахнецца i дру­гая каманда, падлічваюцца irpaкi, якix выбілі

Перамагае каманда, якая выбіла больш irpaкoy праціўніка.

         Правілы гульні: irpoк з мячом павінен у зручны момант трапіць iм у irpaкa, які знаходзіцца ў крузе.

Елка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу з выкрутамi i кіданнем па цэлі, якая рухаецца. Выхоўваць спрыт, уменне арыентавацца на пляцоўцы, выкарыстоўваць розныя тактычныя прыёмы.

         Aпicaннe гульні: жараб'ёукай дзеці выбіраюць «палевіка» i «елавіка». Астатнія irpaкi — біткі. На зямлі праводзяць дзве паралельныя лініі на адлегласці 15 — 20 м. Ад­на лінія абазначае мяжу горада, другая — вёскі. Паміж лініямі — поле. Елавжік стоячы на лініі горада, кідае ўга­ру мяч, a бiток адбівае яго бітай у поле, кідае біту, бяжыць у вёску i вяртаецца назад. Палявік павінен злавіць, або схапіць мяч з зямлі i трапіць iм у бітка ў той час, калі ён бяжыць, г. зн. засекчы. Калі гэта яму ўдаецца зрабіць, ён займае месца елавіка, елавік—месца бiткa, пасля ўдару якога мяч быў злоўлены або засечаны ў полі. Біток, які выбег з горада i не паспеў вярнуцца назад, застаецца ў вёсцы i вяртаецца пасля ўдару наступнага бiткa. Кaлi ўсе бiткi прамахнуліся, не здолелі адбіць мяч i засталіся ў горадзе, елавік кідае на елку, г. зн. высока угору, а палявік імкнецца злавіць мяч або падняць яго i засекчы каго-небудзь з бягучых у горад або ў вёску.

         Правілы гульні: палявік павінен злавіць або схапіць мяч з зямлі i трапіць у бітка, які бяжыць у вёску або у горад.

Мяцёлка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, спрыт, вакамер, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.

         Aпicaннe гульні: гульню праводзяць на катку або добра ўтаптанай снегавой пляцоўцы. Для гульні кожны ўдзельнiк павінен мець мяцёлку (пучок галінак) i 3-5 ледзякоў (асколкаў лёду або змёрзлых снежак) дыяметрам 5-7 см.

         На лёдзе (снезе) рысуюць круг дыяметрам 7-14 м. У цэнтры яго ставяць адзнаку - «мету». На лініі круга, на аднолькавай адлегласці адна ад адной, кожны irpoк капае лунку шырынёй 15 — 30 см i глыбінёй 5 — 7 см. Пасля гэ-тага адзін з irpaкoy кладзе лядзяк на «мету», а астатнія — за лініяй круга, i ўсе становяцца каля cвaix лунак. Ігрок, лядзяк якога ляжыць на меце, рэкламуе: «Усім разам на гэтым месцы паўвека месці, аднаму замесці»— i ўдарае мяцёлкай па лёдзе. Irpaкi бягуць да меты i cвaiмi мяцёлкaмi імкнуцца замесці лядзяк у сваю лунку. Калі лядзяк замецены, на мету кладзецца другі лядзяк, irpaкi вяртаюцца да cвaix лунак, i каманду падае наступны irpoк, які стаіць злева ад папярэдняга. Гульня працягваецца, пакуль не будуць замецены ўсе ледзякі. Пераможцам аб'яуляецца той, хто замяце ў сваю лунку найбольшую колькасдь ледзякоў.

         Правілы гульні:  у час гульні забараняецца хапаць адзін аднаго рукамі, падстаўляць падножкі.

Кошка i мышка

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, выхоўваць смеласць i пачуццё калектывізму.

         Апісанне гульні: па лiчылцы дзеці выбіраюць кошку i мышку. Усе астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, кошка за кругам. Па сігналу кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.

         Правілы гульні: кошка i мышка павінны часта мяняцца ролямі.

Гульні сярэдняй i малой pyxoмacцi

Клубок

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: вучыць рухацца адзін за адным па спіралі. Выхоўваць дысцыплінаванасць, арганізаваныя дзеянні дзяцей у калектыве.

         Апісанне гульні: дзеці стаяць у крузе i гавораць нараспеў: «Холадна стала, трэба нiткi матаць». Назначанае дзіця падыходзіць па чарзе да кожнага, кланяецца i запрашае ісці за сабой. Так працягваецца да таго часу, па­куль усе не стануць адзін за адным, узяўшыся за рукі. Першы ў радзе пачынае рухацца па спіралі i вядзе за сабой астатніх. Так утвараецца вялікі клубок. Пасля гэтага першы ў радзе гаворыць:

—  Холадна  стала.  Вось  i гатовы  наш  клубок.  Трэба цёплы шаль вязаць.

У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, i тады дзеці гавораць:

—  Які доўгі i цёплы шаль атрымауся.

         Правілы гульні: дзеці пaвiнны моцна трымацца за pyкi пры ўтварэнні клубка i пры «размотванні» яго ў дoўгi ланцужок.

Палатно

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.

         Aпicaннe гульні:  дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе.   Калі ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»

    Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палат­на. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.

         Правілы гульні: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.

Гусі-лебедзі i воўк

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.

         Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.

     Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.

         Паміж домам гаспадыні i домам ваўка — чыстае поле.

         Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:

        Гуci-лебедзі! Пара

        У чыста поле са двара!

     Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» — i бягуць у чыстае поле.

    Ix пачуў воўк i пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебе­дзей да свайго дома. Загнаў ён ix ycix у свой дом i гаво­рыць:

         Сядзіце,

         Не крычыце,

         Крыламі не махайце!

Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:

         Тут воўчы след,

         Тут гусіны след.

         Тут воўчы след!

         Тут гусіны след...

         Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:

—  Воўк, воўк! Ідзі сюды!

Воўк выйшаў i пытаецца:

—  Што табе трэба?

Гаспадыня гаворыць:

—  Цi не ты ўкраў мaix гусей-лебедзей?

Воўк адказвае:

—  Ды я твaix гусей i не бачыу! Якія яны ў цябе былі?

         Гаспадыня адказвае:

         I белыя былі,

         I шэрыя былі,

         I стракатыя!

         Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:

                     — Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —

                     Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:

                      I белых, i шэрых, i стракатых!

         Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ей воўк паказаў, а гусі лебедзі ў гэты час замахалі крыламі.       Гаспады­ня прыслухалася i пытаецца:

—  Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?

 Воўк адказвае:

—  Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!

         Гyci ў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:

 — Воўк, воўк!  Хто гэта ў твaiм доме так шыпіць?

         Воўк адказвае:

—  Гэта капуста у маёй печы кіпіць!

          Гyci ў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:

—  Воўк! Хто гэта у твaiм доме так тупае?

         Воўк адказвае:

—  Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса  хочуць.

         Тут раптам гyci як закрычаць:

—  Га-га-га! Га-га-га!

—  А  гэта   хто?—пытаецца   гаспадыня-—Гэта   мае  гусі-лебедзі! Аддай мне ix!

         Воўк гаворыць:

—  Не аддам!

         Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык i пытаецца:

—  Воўк! Хочаш з'есці авечку?

—  Хачу. Дзе авечка?

         Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:

—  Вось яна! Даганяй!

         Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома i крычыць:                                               

—  Гусі-лебедзі, дадому!

         Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусямі Калі ваўку не ўдаецца схапіць ніводнага з гусей, усе гyci збіраюцца ў гаспадыніным доме i дражняць яго:

         Воўк за гарою,

         Шэры за крутою.

         Ваўка не баюся,

         Kieм баранюся,

         Качарэжкай адаб'юся.

     А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, i гульня пачынаецца спачатку.

         Правілы гульні: бегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад до­ма ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.)

Жмуркі

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам  ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.

         Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

—  Кот, кот! На чым cтaiш?

—  На дубе!

—  За што трымаешся?                                          

—  За сук!

—  Што на суку?

—  Вулл!

—  Што у вуллях?

—  Пчолы!

—  Што у пчол?

—  Мёд!

—  Каму мёд?

—  Мне ды сыну майму!

—  А нам што?

—  Гліны на лапаце!

   Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:

                            Ну, кот Апанас,

                            Лаві тры гады нас!

                            Лаві нас хутчэй,

                            Не развязвай вачэй!

       Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

         Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

Рэдзька

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, выхоўваць пачуццё сяброўства, узаемавыручкі.

         Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюцца Ясь i гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — рэдзькі. Ясь адыходзіць куды-небудзь далей убок. Гаспадар застаецца з рэдзькамі. Ён гаворыць:    

— Садзіцеся, рэдзькі, на зямлю, адна за адной, адна за адной!

         Рэдзькі садзяцца так, як загадаў iм гаспадар.

— Цяпер,— гаворыць гаспадар,— няхай кожны абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.

         Рэдзькі робяць, як загадаў iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:

                               Мы на градцы сядзім!

                              Ды на сонейка глядзім!

                              Свяці, свяці, сонейка,

                              Каб нам было цёпленька.

      А гаспадар перад градкай пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:

                                      Еду, еду, еду,

                                      Ніяк не даеду.

                                      Прыпрагу сароку,

                                      Паеду далека.

                                      Хуценька паеду,

                                   Каб паспець к абеду.

         Сказаўшы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу.

         Гаспадар пытаецца: — Хто там?

—  Ясь.

—  Што табе трэба? Ясь адказвае:

                                    Скінуўся я з печы,

                                     Пабіў сабе плечы.

                                     Охаю, уздыхаю,

                                     Рэдзькі жадаю.

         Гаспадар кажа:

—  Вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчыкі

  Ясь падыходзіць да градкі — к канцу чаргі   дзяцей — ipвe рэдзьку, якая сядзіць апошняй.

      А рэдзькі сядзяць на градцы, моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца над Ясем:

                            Ножкі у Яся тоненькія,

                            Ручкі ў Яся слабенькія!

    Нарэшце Ясь паднатужыўся, злаўчыўся i вырваў адну рэдзьку.

         Пачаў Ясь з градкі другую рэдзьку цягнуць. Ды сілы ў яго няшмат. А рэдзькі i гаспадар над iм пасмейваюцца.

         Тут Ясь заве   на дапамогу першую рэдзьку:

— Ідзі, мая рэдзька, на дапамогу!

         Падбягае да яго рэдзька, пачынаюць яны разам цяг­нуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкі вырвуць, дапамагае рваць наступную.

         I так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.

         Правілы гульні: дзіця-Ясь мае права цягнуць толькі апошняе ў радзе дзіця-рэдзьку, абхапіўшы яго рукамі за пояс.

Вяроўка-змейка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.

         Апісанне гульні: на зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

         Правілы гульні:   нельга   штурхаць   іншых,   імкнучыся  стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым.

Круг-кола

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у лоўлі мяча, пападанні iм у вертыкальную цэль, развіваць дакладнасць рухаў.

         Aпicaннe гульні: адзін з удзельнікаў гульні — водзячы. Ён бярэ мяч і, стукаючы iм аб зямлю, гаворыць:

                                     Я гарлачык выпycцiў

                                     Аб падлогу яго разбіў.

                                     Раз, два, тры,

                                     Яго, Каця, лаві!

Адразу ж пасля гэтых слоў водзячы моцна стукае мя­чом аб зямлю, а дзіця, імя якога было названа ў пecнi, ловіць мяч i адбягае ўбок.

Усе падымаюць pyкi, утвараючы над галавой кола-круг, i гавораць:

                                      Роза, бяроза, зялёны луг.

                                      Кінь мячык у круг!

Дзіця з мячом адказвае:

                                      Роза, бяроза, лілея, мак.

                                      Мячык я аддаю так!—

i кідае мяч, імкнучыся трапіць каму-небудзь з дзяцей у счэпленыя над галавой pyкi.

         Правілы гульні: каму трапіць мяч у круг-кола, той водзіць.

Церамок

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у пападанні мячом у рухомую цэль, ва ўменні дзейнічаць хутка i дакладна.

         Апісанне гульні: кожны ўдзельнік гульні, акрамя водзячага, рысуе сабе маленькі кружок — церамок. Водзячы, стоячы ўбаку, падкідвае мяч угару. У гэты час усе дзеці мяняюцца церамкамі — перабягаюць з кружка ў кружок. Водзячы ловіць мяч i кідае ў дзіця, якое не паспела перабегчы i заняць церамок. Калі мяч трапіць у яго, водзячы становіцца ў свабодны церамок, а няспрытнае дзіця ідзе вадзіць.

         Правілы гульні: нельга кідаць мяч у irpaкa, які паспеў заняць  церамок;  дзіця,  якое  стукнулі  мячом,  становіцца новым водзячым.

Вядзьмар

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні пападаць мячом у рухомую цэль, развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.

         Апісанне гульні: дзеці рысуюць на зямлі вялікі круг. У сярэдзіне круга робяць невялікую ямку, у якую кладуць мяч. Аднаго з iгpaкoў выбіраюць ведзьмаром. Астатнія дзеці падыходзяць да ямы з мячом. Вядзьмар назначае, каму з дзяцей выбіваць мяч.

Пасля гэтага ўсе бягуць, а названае дзіця бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. Дзіця, у якога трапілі мячом, выходзіць з круга. Вядзьмар бярэ мяч, зноў кладзе яго ў ям­ку i назначае новага выбівалу.

         Правілы гульні:  усе дзеці павінны знаходзіцца каля ямы з мячом да таго часу, пакуль вядзьмар не назначыць выбівалу. Вядзьмар мае права назначыць выбівалай тое дзщя, якое стаіць далека ад ямы з мячом.

Пошта

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах. Развіваць памяць, мысленне.

         Апісанне гульні: усе, хто гуляе, выбіраюць сабе назву беларускага горада ці сяла i становяцца ў круг, не трымаючыся за pyкi. Аднаму з дзяцей завязваюць вочы, ён выходзщь на сярэдзіну круга i называе два гарады. Дзеці, якія маюць гэту назву, павінны памяняцца месцамі перабегчы ціха, каб той, хто стаіць у крузе, не чуў, дзе перабягаюць, i не злавіў ix. Калі ён зловіць аднаго з тых, хто перабягае, то становіцца на яго месца. Злоўленаму завяз­ваюць вочы, i ён становіцца ў сярэдзіну круга. Гульня пачынаецца зноў.

         Правілы гульні: дзіця, якое стаіць у цэнтры круга, павінна ведаць назвы гарадоў i сёлаў, што выбралі дзеці; мяняцца мecцaмi дзеці павінны перабягаючы цераз круг, а не са знадворнага боку яго.

У арла

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі кідання ў цэль, садзейнічаць развіццю вакамера, дакладнасці рухаў, развіваць спрыт, сілу.

         Апісанне гульні: на пень цi зямлю ставяць цурку i на адлегласці 5 м ад яе праводзяць рысу, за ей праз кожны метр праводзяць яшчэ пяць рыс. Каля кожнай рысы ставяць цацку — птушку i даюць ей назву: каля першай — верабей, далей — кулік, курыца, варона, каршун, арол.

      Удзельнікі гульні з першай рысы пачынаюць кідаць біту (роўную палку даўжынёй у адзін метр) у цурку. 3 той рысы, адкуль irpoк не саб'е цурку, ён атрымлівае мянушку: верабей, кулік, курыца i г. д. Пераможцам у гэтай гульні з'яуляецца той, хто з самай далёкай рысы саб'е цурку.

         Правілы гульні: на наступную рысу дзіця можа пераходзщь толькі тады, калі збіта цурка з папярздняй лініі.

У млын

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

         Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:

                                   Млынарня на горцы

                                   Крыламі махае,

                                   Крыламі махае,

                                   Зерне працірае.

                                   Сама не глытае,    

                                   Другі хлеб выпякае.

         У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

         Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

Не сыдзі з цуркі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў. Вы­хоўваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: двое становяцца адзін супраць аднаго на пастаўленыя цуркі. Бяруць абедзвюма рукамі за канцы вяроўку. 3 воклічамі: «Цягніі палатно, будзе тоўстае!»— цягнуць адзін аднаго да сябе, стараючыся саштурхнуць з цурак.

         Правілы гульні: прайграе той, хто страціць раўнавагу i дакранецца нагой да зямлі.

 

Сляпы музыкант

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: развіваць увагу на   слых,   памяць,   мысленне, фантазію.

         Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

         Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

Золата

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.

         Aпicaннe гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў ру­ках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокі i крычыць: «Золата, да мяне!»

Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца  затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.

         Правілы гульні: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў ix няма.

Вугольчык

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, вытрымку.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць маці i чорта. Усе са­дзяцца ў рад, а маці бярэ вугольчык, абыходзіць ycix дзя­цей i кожнаму гаворыць: «На табе»—i аддае вугольчык аднаму з дзяцей. Чорт адгадвае, каму маці дала вуголь­чык. Калі ён адгадае, то дзіця застаецца з маці, але ады­ходзіць убок i ў гульні не ўдзельнічае. Калі не адгадае, то дзіця, у якога быў вугольчык, ідзе да чорта. Затым маці зноў раздае вугольчык, а чорт адгадвае. Калі застаецца з рада толькі адно дзіця, маці пытаецца ў чорта: «Адгадай, у маткі цi ў дзіцяткі?» Калі чорт адгадае, то гэтае дзіця ён зaбipae.

         Пасля гэтага ўсе irpaкi бяруць палку ці вяроўку. 3 аднаго канца якой становіццца маці са свaiмi дзецьмі, а з другога — чорт са свaiмi дзецьмі Кожны імкнецца перацягнуць палку на свой бок. Хто перацягне, той i выйграе.

         Правілы гульні: дзеці, якім не дастаўся вугольчык, да канца гульні нi адным рухам не павінны паказваць гэтага.

Чараўнік

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.

Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:

—  Добры дзень, чараушк!

 Чараунік адказвае:

—  Добры дзень, мілыя дзеткі!  Дзе вы былі?

Дзеці адказваюць:

—  У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.

Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

         Правілы гульні: pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.

Схавай рукі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

         Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

Шавец

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, дакладнасць рухаў.

         Апісанне гульні: нёкалькі irpaкoy становяцца ў адзін рад. Апошні трымае ў руках ручнік i пытаецца:

—  А дзе шаўцы?

—  На тым канцы!— кажуць яму.

Ен бяжыць у другі канец, імкнучыся ўдарыць ручніком irpaкa, што стаіць першым. Той не чакае гэтага, а ўцякае ад яго. Калі ўцекача паспелі ўдарыць, ён становіцца водзячым, i гульня пачынаецца спачатку.

         Правілы гульні: калі водзячы не запляміць уцекача, ён атрылівае штрафное ачко, колькасць якіх падлічваецца ў канцы гульні.

Лавіць куры

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць нaвыкi бегу з лоўляй i выкрутамi. Развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

         Апісанне гульні:

         Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры, ён расстаўляе pyкi i гоніць курэй пад печ:

—  Кыш пад печ, кыш пад печ...

 Потым певень пытае:

—  А колькі вас ёсць?

—  Колькі у лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць ix. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

—  На чым сядзіш?

—  На ганачку.

—  За што трымаешся?

—  За клямачку.

—  А што гэта збоку?

—  Бочка.

—  А што ў бочцы?

—  Мёд.

—  А каму есці?

—  Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае i хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Пeвень, для цябе мядок»,— ён яе не чапае, а пераходзщь да наступнай.

         Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

Лясь, лясь, уцякай!

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

         Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

                                    Лясь, лясь, уцякай!

                                     Цябе конi стопчуць.

                                    А я коней не баюся

                                     Па дарозе пракачуся —

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.

Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.

         Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

 

У масла

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: выпрацоўваць уменне адбіваць палкай драўляны шар, а таксама забіваць яго ва ўмоўленае месца. Развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.

         Апісанне гульні: дзеці капаюць невялікія ямкі па акружнасщ круга, а ў цэнтры вялікую ямку, якая называецца маслам. Потым яны мераюцца па палцы, каму быць маткай, а каму — палявым, icцi у поле пасвіць свінню. На адлегласці 20 м ад круга дзеці ставяць драўляны шар (мяч), які называецца свіннёй. Матка з ycix ciл б'е палкаю па шары, каб ён заляцеў як мага далей. Палявы знаходзіць яго i гоніць да масла. Дзеці i матка стаяць, упёршыся cвaiмi палкамі ў ямкі, i вартуюць масла. Як толькі палявы падгоніць свінню блізка да масла, хто-небудзь з дзяцей або матка дабіваюць яе палкай. Калі ў час гэтага ўдару палявы зойме сваёю палкай ямку, што апусцела, яе гаспадар робіцца палявым, а палявы займае яго месца.

Калі ж палявому, нягледзячы на вартавых, удаецца загнаць свінню ў масла, то ў поле ідзе матка, i гульня па­чынаецца спачатку.

         Правілы гульні: адбіваць драўляны шар дзеці павінны ў той час, калі ён знаходзіцца каля ix ямкі, або недалёка ад яе; матка мае права адбіць шар тады, калі ён знаходзіцца каля «масла».

 

Што poбiш?

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:

— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

    Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?»

     Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.

         Правілы гульні: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

Нос, нос, нос, лоб

(сярэднi дашкольны узрост)

           Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.

         Апісанне гульні: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

         Правілы гульні:  дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

У сяло

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: пазнаёміць з назвамі беларускіх вёсак, развіваць памяць.

         Aпicaннe гульні: irpaкi выбіраюць гаспадара i паштальёна. Потым паштальён адыходзіць убок, а гаспадар дае ўciм назвы якіх-небудзь вёсак, населеных пунктаў. Падыходзіць паштальён.

— Бум-бум!

—  Хто ідзе?

—  Сам паштальён!

—  За чым?

—  За сялом!

—   За якім?

Ігрок называе пэўную назву. Калі сярод дзяцей ёсць irpoк з такой назвай, ён замяняе паштальёна, а паштальён садзіцца на яго месца.

         Правілы гульні:  irpoк-паштальён павінен называць белapycкiя сёлы.

Кашка

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.

         Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.

         Правілы гульні: irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.

Кулюкушкі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва уменні хутка арыентавацца ў навакольных умовах. Развіваць кемлівасць, увагу.

         Aпicaннe гульні: удзельнікі мераюцца па палцы i выбіраюць кулюкуванніка. ён садзіцца ў пэўным месцы i зажмурвае вочы. Астатнія ў гэты час хаваюцца. Праз некалькі мінут кулюкуваннік крычыць:

—  Цi год?

Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:

—  Яшчэ не!

У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не выдаць, хто дзе схаваўся.

Тады кулюкуваннік расплюшчвае вочы i ідзе шукаць. Калі знойдзе каго-небудзь з irpaкoy, вядзе на тое месца, дзе кулюкуваў. Той павінен там застацца. Кулюкуваннік шукае астатніх i, калі ўcix знойдзе, кулюкуваць застаец­ца той, каго знайшоў першым.

         Правілы гульні: irpoк-кулюкуваннік павінен знайсці ўcix дзяцей, якія схаваліся, i прывесці ix на тое месца, дзе кулюкуваў. 

Пацяг

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, каардынацыю рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

         Aпicaннe гульні: дзеці дзеляцца на дзве роўныя па сіле каманды, якія строяцца ў шарэнгі па адной лініі, спераду — дужэйшыя, ззаду — слабейшыя. Затым усе irpaкi бяруць адзін аднаго рукамі за пояс. Паміж камандамі на зямлю кладзецца невялікі прадмет — мета. Пасля гэтага першыя irpaкi каманд, стоячы над метай, гэтак жа бяруць адзін аднаго за пояс, i каманды пачынаюць павольна цягнуць кожная ў свой бок.

Выйграе каманда, якая здолее разарваць ланцуг другой каманды або перацягнуць яе цераз мету.

         Правілы гульні: дзеці кожнай каманды павінны моцна трымацца адзін за аднаго, каб не разарваўся ланцуг.

Пабелка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задачы: развіваць сілу, спрытнасць, волю да пepaмoгi.

         Aпicaннe гульні: на заснежанай пляцоўцы дзеці, узяўшыся за pyкi, ідуць па кругу, пасярэдзіне якога ляжыць вялікі камяк снегу.

         Па сігналу кожны гуляючы, упіраючыся нaгaмi, iмкнeцца штурхнуць таго, хто стаіць побач, на снегавы камяк, каб «пабяліць» яго (на адзенні «пабеленага» застаецца след ад снегу). Той irpoк, які дакрануўся да камяка, выбывае з гульні, а дзеці зноў бяруцца за рукі, i гульня працягваецца. Апошнія двое, што засталіся ў гульні, становяцца паабапал камяка i бяруцца за руки. Хто з ix «зацягне» праціўнiкa на камяк, той i выйграе.

         Правілы гульні: цягнуць праціўніка можна толькі за pукi. Апускаць рукі забараняецца.

Использованные источники

  1. Шишкина, В. А. Подвижные игры для детей дошкольного возраста : пособие для педагогов учреждений дошк. образования / В. А.Шишкина, М. Н. Дедулевич. – Минск : Нац. ин-т образования, 2012. – 88 с.
  2. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. — 2­е изд. — Минск  : Нац. ин­т образования; Аверсэв, — 416 с.

 

 

 

свернуть

Сцяжынкамі Беларусі

 

 

 

 

свернуть

Виртуальные экскурсии по Республике Беларусь

Легенды і паданні аб Беларусі

 Легенды i паданнi аб Беларусi

 

Здарылася гэта вельмі даўно, калі свет, у якім мы жывём, толькі-толькі зачынаўся.  Зямлі тады яшчэ ні было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод яе тырчаў  вялікі камень.  Раптам насунулася навальніца і давай  цаляць маланкамі проста ў камень. Ад вогненных стрэл пырснулі з каменя тры іскрынкі – белая, жоўтая,  чырвоная.  Упалі  яны ў ваду. Закіпела, скаламуцілася вада,  і ўвесь той стары свет памуціўся , аж нічога не стала відно. Калі ж навальніца аціхла, у свеце шмат чаго перамянілася: вада адступіла, усюды, як акінуць  вокам, разляглася зямля.  Неўзабаве ў   вадзе і на зямлі завялося жыццё. З’явіліся рыбы, птушкі, усялякія звяры. Потым і чалавек завёўся. Праўда, цяпер ніхто не скажа, ці ён тут нарадзіўся , ці аднекуль прыйшоў.

Праз нейкі час першы жыхар завёў свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён жыў , ці мала, але займеў сваю сялібу, жонку. Шмат дзяцей.  А прозвішча меў той  гаспадар – Бай.

Калі прыйшла гадзіна памерці, паклікаў Бай да сябе сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Нікога не пакрыўдзіў, толькі пра аднаго свайго сына – пра Белаполя – забыўся. Белаполь якраз на паляванне адлучыўся, а разам з ім былі  любімыя бацькавыя сабакі – Стаўры і Гаўры.

Вярнуўся Белаполь з палявання, а браты яму кажуць: “Перад  смерцю бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць. А табе пакінуў сваіх любімых сабак. Ды яшчэ наказаў, каб ты адпусціў іх на волю. Аднаго – у правы бок, а другога – у левы. І колькі яны зямлі абягуць за дзень, дык уся гэта зямля будзе твая…”

Тады пайшоў Белаполь і злавіў дзве  птушкі. Адна прыляцела з паўднёвага мора, а другая - з мора заходняга. Адпусціў ён першую птушку на поўдзень дый крыкнуў аднаму сабаку: “Злаві яе!”

Пасля падкінуў другую птушку на захад і загадаў другому сабаку: “Хапай яе!”

Як паляцелі тыя птушкі – адна ў адзін бок, а другая ў другі. Як пабеглі за птушкамі сабакі, ажно зямля закурылася.. І да сённяшняга дня сабакі тыя – Стаўра і Гаўра – назад не вярнуліся. А па іх слядах – рэкі пакаціліся: на захад – Дзвіна,  на поўдзень – Дняпро.

Вось у гэтых абшарах і пачаў Белаполь заводзіць свае лады. Ад імя Белаполя бяруць свій пачатак людзі, імя якім – беларусы. І да сённяшняга дня яны жывуць каля Дзвіны і Дняпра, зямельку аруць ды жыта сеюць.

У кожным паданні ёсць зярнятка праўды.Так, беларусы склаліся ў адзіны народ з розных плямёнаў. Больш за паўтары тысячы гадоў назад на абшарах нашай краіны рассяліліся славяне: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Вучоныя лічаць, што паўднёвую і цэнтральную частку Беларусі займалі дрыгавічы, Пасожжа  - радзімічы, Падзвінне і паўночнае Падняпроўе – крывічы.

Назва “крывічы” пайшла ад прозвішча старэйшага роду Крыў, альбо ад словў “крэўныя” (блізкія па крыві). Дрыгавічы атрымалі назву ад слоў “дрыгва” (балота). Яны пражывалі ў сырой, балоцістай мясцовасці. Назва “радзімічы” паходзіць ад імя кіраўніка –Радзім.

Галоўным заняткам крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў было земляробства. Яны вырошчвалі жыта, проса, пшаніцу, лён, бабы, гарох, рэпу. Нашы продкі разводзілі кароў, свіней, коней, палявалі на лася, зубра, бабра, ваўка, дзіка, зайца, мядзведзя,  розных птушак, збірали мёд, людзі самі шылі сабе абутак, адзенне, рабілі посуд, розныя прадметы, будавалі жыллё.

Побач з імі жылі старажытныя балцкія плямёны — продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Але славянаў было больш. Яны мелі высокую культуру і таму здолелі аб'яднаць вакол сябе розныя плямёны. З цягам часу асобныя княствы — Полацкае, Тураўскае, Гарадзенскае, Менскае — аб'ядналіся ў адну буйную дзяржаву, якую назвалі Вялікім княствам Літоўскім. Літоўскім таму, што цэнтрам дзяржавы стаў горад Наваградак — сталіца тагачаснай Літвы,  і ўсе вялікія князі паходзілі з гэтых зямель. Межы дзяржавы, як і ў паданні, раскінуліся ад Балтыйскага мора да Чорнага. I называлі сябе нашы продкі ў тыя часы ліцвінамі.

Беларусамі ж мы назваліся не самі. Імя нам далі суседзі. Яшчэ ў даўнія часы заходнееўрапейскія падарожнікі, складальнікі летапісаў і хронік пачалі называць нашу краіну Белай Руссю.  Чаму так здарылася, дакладна ніхто не ведае. Адны кажуць, што белая — ад колеру льняной вопраткі і светлых валасоў. Іншыя сцвярджаюць, што белая — значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоды духу, незалежнасці, высокіх хрысціянскіх памкненняў. Белы — колер Хрыста.

Беларуская дзяржава — ад часоў Полацкага княства і да заваёвы Вялікага княства Літоўскага Масквою — праіснавала амаль тысячу гадоў. Таму еўрапейцы, якія ўсю Усходнюю Еўропу ведалі як Русь, нашы землі з асаблівай павагаю называлі Белай Руссю.Спрыяла гэтаму і наша нацыянальная, дзяржаўная сімволіка. Белы сцяг з чырвоным пасам — сімвал незалежнасці, якую даводзілася бараніць і адстойваць цаною народнай крыві.

Сёння Беларусь займае межы значна меншыя, чым у часы Белаполя, калі беларусы толькі пачалі сяліцца тут. Але ўсе мы памятаем наша супольнае паходжанне і павінны шанаваць нашу багатую гісторыю. Гэта — наша вечная спадчына.

свернуть