Смак беларускай мовы

Беларускія народныя казкі

04.09.2023

Мастацкая літаратура і творы фальклору, рэкамендаваны для выкарыстання ў працы з дзецьмі (вучэбная праграма дашкольнай адукацыі)

АД 3 ДА 4 ГАДОЎ

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ

“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.

 ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас.”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў. “Сон”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка. “Коцікі”; В. Лукша. “Вясёлка”.

ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

У. Юрэвіч. “Бярозчыны валёнкі”; А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”.

АД 4 ДА 5 ГАДОЎ

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ

“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Пшанічны каласок”, “Піліпка-сынок”, “Сынок-з-кулачок”, “Каток — Залаты лабок”, “Як курачка пеўніка ратавала”.

ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”, “Сукенка раскажа”; В.Вітка “Піла”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Возера лясное”, “Замак”, “Змей”, “Алоўкі”, “Елка”, “Навагодняя песня”; А.Лойка “Кураняты”; Г.Іванова “Я будую дом з пяску”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”, “Бусел і хлопчык”; А. Прохараў. “За адвагу”, “Мурашыная святліца”; І.Муравейка “Адмарозіў лапкі”, “Шалтай-Балтай”; С. Новік-Пяюн “Верабейчыкі”, “Над калыскай”; В.Лукша “Вясёлка”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”, “Восень”, “Коцік”, “Вавёрка”, “Пчолка”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”, “Зайчаняткі”; Д. Бічэль-Загнетава “Радзіма”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”, “Наш май”, “Сунічкі”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; Л.Дайнека. “У весновым лесе”; А. Грачанікаў. “Сон”; Я. Колас. “На рэчцы зімой”, “Дзед госць”, “Зіма”, “Песня аб вясне”, .”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; У. Дубоўка. “Пра дзеда і ўнука”; В. Жуковіч. “Калядная вячэра”; П. Прыходзька. “Сіненькія вочы”; М. Танк. “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”; А. Русак. “Мой край”; А. Ставер. “Як зроблены цацкі?”; Н. Тулупава. “Сыражуйкі”; Р. Барадулін. “Ната маму любіць надта”, “Ай! Не буду! Не хачу!”; Ю. Свірка. “Сёння ў нашай мамы свята”, “Бабуліны казкі”; Леанід Дранько-Майсюк. “Пра добрую мышку і мудрую кошку”; В. Іпатава. “Янка-запытанка”; С. Шушкевіч. “Пайшоў коўзацца каток”, “Цяжка жабцы жыць без хаткі”, “Нашы сябры”; А. Якімовіч. “Звяры нашых лясоў”; А. Бялевіч. “У лесе”; Э. Валасевіч. “Сама”; В.Вярба “Матуліны рукі”.

ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

І.Бурсаў “Страшная казка пра страшнага звера”; В.Хомчанка “Яблык”, “Яшава рукавічка”; У. Юрэвіч. “Пацалунак асвы”, “Бярозчыны валёнкі”; В.Вітка “Натальчына сямейка”;  А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”; Б. Сачанка. “Насцечка”; І.Шуцько “Смелая ўнучка”.

АД 5 ДА 6 ГАДОЎ

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ

“Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”, “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”.

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ​

“Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Селянін, мядзведзь і лісіца”, “Верабей і мыш”, “Кот Максім”, “Гарошак”.

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ

“Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Паданне пра заснаванне Бярэсця”, “Пра возера Свіцязь”, “Пра зязюлю”, “Бацька і сыны”.

ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?» ; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», “Жарт”; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В.Вітка “Жаўна”, “Бусел”, “Вавёрчына гора”; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У.Дубоўка “Як сінячок да сонца лётаў”; Н.Игнатенко “История про Варю и Дубовенка”, “Сказка про Тимку и Кузьку”; В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», “Вясна” (урывак); «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае».

ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Цётка. “Журавель і чапля”; З.Бядуля “Скарб”; В.Вітка “Страшная казка”; У.Галубок “Гонар”;

В. Хомчанка. “Білеты ў цырк”; А. Дудараў. “Сінявочка”; А. Кобец-Філімонава. “Дзівосны лядзяш”; К.Каліна “Зімовы дуб”, “Кампот”, “Сакавік і яго сёстры”, “Красавік”, “Ліпень”, “Жнівень”, “Верасень”, “Кастрычнік”; А.Дудараў “Сінявочка”; М.Гамолка “Васілёва бярозка”; У.Ягоўдзік “Бусел”, “Вожык”, “Заяц”.

свернуть

«Фарміраванне ўстойлівай цікавасці, станоўчых адносін і навыкаў зносін на беларускай мове ў дзяцей у працэсе спецыяльна арганізаванай дзейнасці»

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага.

Так, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства да 2020/2021 вучэбнага года змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» рэалізоўваецца у першай малодшай (ад 2 да 3 гадоў), у першым паўгоддзі ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) у нерэгламентаванай дзейнасці. З другога паўгоддзя ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) рэалізацыя зместу названых адукацыйных галін ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі.

Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу на беларускай мове, а таксама з мэтай далучэння выхаванцаў да нацыянальнай культуры, выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя выданні:

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.
  2. Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с.
  3. Дубініна, Д.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін. – 2-е выд. – Мазыр: Белы Вецер, 2016. – 133, [3] с.
  4. Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Аверсэв, 2018–2020. – 413 с.: іл.
  5. Старжынская, Н.С., Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 5 гадоў: вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Аверсэв, 2017–2020. – 28 арк. іл.
  6. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Аверсэв, 2017–2020. – 184 с.
  7. Дубініна, Д.М. Родная мова. Крок за крокам: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. (ВМК «Мае першыя ўрокі»).
  8. Дубініна, Д.М. Родная мова. Крок за крокам: вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. – 76 арк. іл. (ВМК «Мае першыя ўрокі»).
  9. Дубініна, Д.М. Родная мова. Крок за крокам. Рабочы сшытак: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. – 80 с. (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

Але, нягледзячы на такую вялікую ўвагу да развіцця беларускага маўлення, навучанне дзяцей беларускай мове ў дзіцячым садку мае свае асаблівасці.

Маўленчае развіцце дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая.

Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Усувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай , так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя.

З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы абсталяваны буларускамоўныя куткі  з гульнямі, казкамі, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі,бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. Давайце будзем дапамагаць нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

Крыніца:

  1. Аберган, В.П. Народная спадчына – дашкольнікам: Дапаможнік для педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў / В.П.Аберган, ЛявонаваА.К. Арлова Т.У., Каліноўская М.А.. - Минск: НМЦэнтр, 1998.
  2. Инструктивно-методическое письмо Министерства образования РБ «Об организации в 2020/2021 учебном году образовательного процесса в учреждениях образования, реализующих образовательную программу дошкольного образования»
свернуть

Крыжаванка 1

 

Па гарызанталі:

  1. падкаваны ногі, бяжыць па дарозе: грыва дугою, а хвост памялом.
  2. Ён прыйшоў апошнім у церамок і разваліў яго.
  3. Яна сябар чалавека.
  4. Ён аматар грызці моркву, скача ён то тут, то там, шэры, белы і касой, хто такі?
  5. Але з'еў ён семярых казлянят, з'есці хацеў трох парсючкоў ... Ён герой «Ну, пачакай!»
  6. Кот, але вельмі вялікі і паласаты.

Па вертыкалі:

  1. Рыжая, хітрая, колобка з'ела.
  2. Стройны, хуткі, рогі галінастыя. Скача па лесе ўвесь дзень, называецца ...
  3. Есць траву, жуе жуйку і дае нам малако.
  4. Цар звяроў.

 

         Адказы

                                                                           

 

 

свернуть

Крыжаванка 2

 

1. Сіняя кветка, расце у жыце
2. Дзіця мужчынскага полу
3. Той хто крадзе
4. Дарожка для пешаходаў
5. Інертны газ для рэкламных трубак
6. Наказ нашчадкам
7. Хвароба страўніка
8. Крытая дарожная павозка
9. Салодкі напітак
10. Злучэнне ваенных караблёў
11. Эскадраны мінаносец
12. Акісленне вышэйшай ступені
13. Пакінула месца жыхарства
14. Адзінка вымярэння часу
15. Каштоўны метал
16. Гультай, абібок (разм.)
17. Кальцо для заціскання
18. Выразаны малюнак
19. Лясы, палі, горы і г.д.
20. Духі, адэкалон
21. Абдуманасць, разважлівасць
22. Мастацкі выраб з нітак
23. Музычны урачысты сігнал
24. Работнік вагоннай майстэрні
25. Матэматычнае палажэнне
26. Заўвага, памета на палях
27. Пераўтварэнне, змена
28. Незвычайная, рэдкая з’ява
29. Чаргаванне напеўных гукаў
30. Ручны футбол

Адказы:

Схаваны тэкст

 

 

свернуть