День защитника Отечества

22.02.2024

 

Сёння абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам абараняць інтарэсы роднага краю, чыё жыццё і работа падпарадкаваны адзінай мэце – дабрабыту і працвітанню Бацькаўшчыны. Выхоўваючы новыя пакаленні грамадзян на прыкладзе мужнасці і доблесці, мы закладваем трывалы фундамент для далейшага захавання стабільнасці і спакойнага жыцця.

У гэты дзень віншаванні са святам прымалі і нашы будучыя абаронцы Айчыны. У спаборніцтвах паказалі сваю хуткасць, спрытнасць, моц.